Сусветная гандлёвая арганізацыя спыняе разгляд беларускай заяўкі
Сусветная гандлёвая арганізацыя спыняе разгляд беларускай заяўкі на ўступленне.
Сваё рашэнне ў СГА патлумачылі наступнай фармулёўкай: "Мы вырашылі, што Беларусь не пасуе для сяброўства".
Раней гендырэктар СГА казаў, што яны занепакоеныя наступствамі вайны ва Украіне.
СГА была створаная 1 студзеня 1995 года дзеля лібералізацыі міжнароднага гандлю і рэгулявання гандлёва-палітычных адносін дзяржаў-чальцоў. Беларусь ужо шмат гадоў вядзе перамовы пра ўступленне ў СГА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.