Сваё 30-годдзе адзначае беларускі рубель
30 гадоў таму, 25 траўня 1992-га, у абарачэнне выйшлі першыя беларускія рублі — разліковыя білеты Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. Першым часам яны хадзілі паралельна з савецкімі рублямі. (Савецкія рублі пачалі выводзіць з абарачэння толькі ўлетку 1993-га.)
На купюрах былі выявы жывёлаў — ваўкоў, зуброў, рысяў, вавёрак. А на купюры ў адзін рубель — заяц. Таму ў народзе новыя грошы атрымалі назву "зайчыкі".
Дарэчы, яшчэ ў 1990 годзе былі распрацаваныя іншыя беларускія грошы. Меркавалася, што банкноты будуць называцца "талерамі", а манеты — "грошамі". На купюрах былі партрэты знакамітых беларускіх нацыянальных дзеячаў, паэтаў, навукоўцаў, а на адваротным баку — помнікі архітэктуры адпаведнай эпохі. Аднак тады Вярхоўны Савет Беларусі не падтрымаў ідэю гэтых грошай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.