Якімі маглі б быць беларускія грошы: талеры і манеты (фота)

Першым канцэпцыю афармлення банкнот і манет у 1990 годзе падрыхтаваў мастак Уладзімір Крукоўскі. Банкноты было вырашана называць талерамі, а манеты — грошамі. На купюрах былі змешчаныя партрэты знакамітых беларускіх нацыянальных дзеячоў, паэтаў, навукоўцаў, а на адваротным баку — архітэктурныя кампазіцыі адпаведнай эпохі. Эскізы манет выканаў графік і скульптар Леў Таўбузін, а дызайн папяровых купюраў з бела-чырвона-белай сімволікай і гербам "Пагоня" — мастак Леанід Бартлаў.


"Комсомольская правда в Беларуси" ўпершыню друкуе выявы эскізаў беларускіх грошай, якія не былі падтрыманыя большасцю Вярхоўнага Савета. Тады распрацоўшчыкі на знак пратэсту спынілі далейшую працу над стварэннем першых беларускіх грошай. А ў 1992 годзе з'явіліся беларускія "зайчыкі".

Эскіз купюры ў 500 талераў.

Эскіз банкноты з партрэтамі братоў Антона і Івана Луцкевічаў.

Эскізы манет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі