Святар: АМАП трэба пашкадаваць, а маці збітага ім хлопца варта пакаяцца

Святар: АМАП трэба пашкадаваць, а маці збітага ім хлопца варта пакаяцца

Духоўнік Свята-Елісавецінскага праваслаўнага манастыра ў Навінках пад Мінскам пратаіярэй Андрэй Лемяшонак выказаўся наконт сілавікоў і пратэстоўцаў. На відэа, якое з'явілася ў Telegram, нейкая жанчына распавяла гісторыю пра верніцу, у якой амапаўцы збілі сына: "Жорстка здзекаваліся, зламалі нагу". Цяпер ён ляжыць у бальніцы, а маці плача. Жанчына хацела правесці паралель з пераследам хрысціян у часы жыцця апостала Паўла, але святар яе перарваў.

Лемяшонак: "Не трэба параўноўваць хрысціян з несанкцыянаванымі мітынгамі! Уладыка, мітрапаліт сказаў: "Нікому не хадзіць ні на якія мітынгі". Разумееце? Гэта маці павінна каяцца ў сваіх грахах, што не выхавала сына!".

Жанчына загаварыла пра тое, што можа амапаўцы захочуць пакаяцца. Праваслаўны святар проста выбухнуў:

"Калі б не АМАП, дык што ж было б цяпер у краіне?!.. За што ім каяцца?! Вы б пашкадавалі б таксама гэтых людзей!".

Збянтэжаная жанчына пачала казаць, што яна "ні за тых, ні за тых". "А за каго ты? Слухай, ідзі ты!...", — гэта так размаўляў з верніцай пратаіярэй Андрэй Лемяшонак. "А вам не шкада АМАП?", — спытаў ён. У выніку жанчына заявіла, што ёй іх шкада: "Гэта пакутнікі, якія абараняюць...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі