Святлана Алексіевіч адказала на крытыку яе Нобелеўскай лекцыі
Святлана Алексіевіч адказала людзям, якія раскрытыкавалі яе Нобелеўскую за лекцыю. Пасля выступу пісьменніцы яе крытыкавалі за тое, што пармаўляла па-руску і амаль не згадала Беларусь.
"Патлумачце сваім "героям", што пісьменнік мае гаварыць на сваёй мове, а не рабіць мітынг з Нобелеўскай лекцыі. Што я, мусіла крычаць "Жыве Беларусь!"? Скакаць на кані? Скажыце пра гэта ад мяне. Я ўсё сказала, але як пісьменнік. У банкетнай прамове будзе пра Беларусь", — перадае Радыё "Свабода" словы Алексіевіч.
“Вялікія кнігі валяюцца пад нагамі”: тэзісы выступу Алексіевіч
Тэкст выступу для Алексіевіч, які б спадабаўся Фэйсбуку
Фота: svaboda.org