Святлана Ціханоўская адказала, на якія перамовы яна гатовая

Святлана Ціханоўская адказала, на якія перамовы яна гатовая

Святлана Ціханоўская адмаўляецца ўдзельнічаць у імітацыі дыялогу, якую прапануюць беларускія ўлады. Пра гэта паведаміла яе прэс-служба. 

"Дамаўляцца пра законы і свабоды, пакуль у суседнім будынку катуюць нявінных людзей, немагчыма. Мы не будзем удзельнічаць у ініцыятывах палітычных самазванцаў і рэкамендуем іншым дэмакратычным сілам не рабіць гэтага", — заявіла Ціханоўская.

Сёння тэлеканал АНТ паведаміў, што ў Беларусі зарэгістраваная ўстанова "Круглы стол дэмакратычных сілаў". Пра гэта распавёў былы сябра выбарчага штаба Віктара Бабарыкі Юрый Васкрасенскі. Падчас арышту ён пайшоў на супрацу з уладамі, даў пакаяннае тэлеінтэрв'ю. На сустрэчы з палітвязнямі Аляксандр Лукашэнка нават заявіў, што Васкрасенскі будзе падаваць заяўкі, каго з іх выпусціць на волю. 

У сваю чаргу Ціханоўская заявіла, што для дыялогу ў Беларусі ўжо створаны перамоўны орган — Каардынацыйная рада. Для пачатку дыялогу яна патрабуе выканаць некалькі ўмоваў: спыніць гвалт, вызваліуць палітвязняў і атрымаць заяву пра сыход Лукашэнкі. 

"Сумленна выканайце гэтыя ўмовы — і прадстаўнікі народа сядуць за стол перамоваў. Мірныя беларусы прайшлі занадта складаны і балючы шлях, каб адмовіцца ад сваіх патрабаванняў і мэтаў. Таму тэмай гэтага дыялогу будуць не маніпуляцыйныя рэформы Канстытуцыі, а новыя свабодныя выбары", — адзначае Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі