Святлана Ціханоўская атрымала Прэмію Буша-Тэтчэр за свабоду
На цырымоніі ўручэння прэміі
Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская атрымала Прэмію Буша-Тэтчэр за свабоду. Гэта ўзнагарода Міжнароднага саюза дэмакратыі (IDU). Яе ўручаюць за прасоўванне галоўных каштоўнасцяў IDU: свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона.
Святлана Ціханоўская прысвяціла гэтую ўзнагароду беларускім палітвязням і "ўсім тым, у каго адабралі свабоду".
"Гэта выразны сігнал, што яны не забытыя", — адзначыла яна. Нагадаем, Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні знаходзіцца з візітам у ЗША. Яна выступіла ў Ельскім універсітэце, узяла ўдзел у слуханнях па Беларусі, якія прайшлі ў Камітэце па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, а таксама ў стратэгічным дыялогу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.