Дзярждэп: Лукашэнка застанецца пад санкцыямі, пакуль не вызваліць палітвязняў
Мэцью Мілер
Санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі і ягоных "кашалькоў" не будуць знятыя, пакуль рэжым не вызваліць усіх палітвязняў, не спыніць усе рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага народа і не перастане прымаць удзел у расійскай вайне супраць Украіны. Такую пазіцыю Вашынгтона 6 снежня агучыў на прэс-брыфінгу спікер Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер (Matthew Miller).
"Мы рады прымаць першы Стратэгічны дыялог паміж ЗША і беларускім дэмакратычным рухам і вітаць беларускую дэмакратычную лідарку Святлану Ціханоўскую ў Дзярждэпартаменце, — сказаў Мілер. — Што да санкцый, учора офіс па кантролі за замежнымі актывамі Казначэйства ЗША увёў санкцыі ў дачыненні да 19 фізічных і юрыдычных асоб , якія аказваюць падтрымку рэжыму Лукашэнкі, працуюць у беларускім абарончым сектары і падтрымліваюць Расію ў яе вайсковай агрэсіі супраць Украіны, гэта нашыя апошнія на дадзены момант дзеянні па прыцягненні да адказнасці рэжыму Лукашэнкі.
І нашае пасланне Лукашэнкі і тым, хто праводзіць рэпрэсіі, яснае і дакладнае: мы не будзем казаць пра змену нашай палітыкі, змякчэнне санкцый і паляпшэнне нашых адносін, пакуль рэжым не вызваліць усіх палітвязняў, не спыніць усе рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага народа і не перастане прымаць удзел у расійскай вайне супраць Украіны".
5 снежня стала вядома, што ЗША пашырылі беларускі "чорны спіс". Пад санкцыі трапілі старшыня Беларускага Чырвонага крыжа Дзмітрый Шаўцоў, уладальнік "Кароны" і "Тытунь-Інвеста" Павел Тапузідзіс, дырэктар "Тытунь-Інвеста" Віктар Пятровіч, гендырэктар Белмытсервіса Вадзім Бабарыкін, дырэктар ААТ "Зеніт-БелОМА" Мікалай Гайчук, гендырэктар БелОМА Аляксандр Мароз, кіраўнік "Амкадора" Аляксандр Шакуцін
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.