Сяброўку мастака Алега Ларычава аштрафавалі на 230 рублёў
Ганну Новік, затрыманую разам з графіцістам Алегам Ларычавым аштрафавалі на 230 рублёў (10 базавых велічыняў). Такое рашэнне 5 чэрвеня прыняў Кастрычніцкі суд Мінска.
Новік і Ларычава затрымалі ў ноч з 3 на 4 чэрвеня. Пры іх былі балончыкі з фарбай і трафарэт з сімволікай "Белага легіёна", прысвечаны "справе патрыётаў".
Міліцыянты заявілі, што маладыя людзі пры іх набліжэнні пачалі нецэнзурна лаяцца.
Суд над Ларычавым яшчэ ідзе.