Сёлета беларусы радзей праходзяць тэхагляд, чым летась

Сёлета беларусы радзей праходзяць тэхагляд, чым летась

Сёлета беларусы радзей праходзяць тэхагляд, чым летась. Пра гэта сведчаць даныя, змешчаныя на сайце прадпрыемства "Белтэхагляд". З іх вынікае, што ў першым паўгоддзі 2020 года выдадзена 361,2 тысячы дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху (у Мінску — больш за 67 тысяч). Летась за гэты ж перыяд іх было 556,7 тысячы (у сталіцы — больш за 102 тысячы). Зніжэнне ў сярэднім склала 35%. Найгоршая сітуацыя ў гэтым плане ў Гродзенскай і Гомельскай абласцях (больш за 37%). У чэрвені 2020-га выдадзена 69,4 тысячы дазволаў, у чэрвені 2019-га было 108,6 тысячы.

Мяркуецца, што гэта звязана з нежаданнем кіроўцаў плаціць дарожны падатак. Працэдура мусіць быць перагледжана, пра што прадстаўнікамі ўлады заяўлялася неаднаразова. Аднак дагэтуль гэтага не адбылося.

Сёлета беларусы радзей праходзяць тэхагляд, чым летась
gto.by
Сёлета беларусы радзей праходзяць тэхагляд, чым летась
gto.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі