Сёння можа вызначыцца чэмпіён Беларусі па футболе
"Дынама-Брэст" / t.me/dynamobrest
24 лістапада, за адзін туры да канца чэмпіянату Беларусі па футболе можа вызначыцца яго пераможца. І, калі гэта адбудзецца сёння, чэмпіёнам упершыню за апошнія 13 гадоў стане не БАТЭ (Барысаў).
Датэрмінова аформіць "золата" ў 29-м туры чэмпіянату з 30 можа "Дынама-Брэст". Для гэтага берасцейцам трэба на сваім полі выйграць у "Віцебска". У такім выпадку вынік матчу БАТЭ — "Дынама-Мінск", які таксама праходзіць сёння, ужо не будзе мець значэння.
У мінулы раз "Дынама-Брэст" і "Віцебск" сустракаліся ў 14 туры чэмпіянату Беларусі. Гульня была няпростай для берасцейцаў: яны выйгралі з мінімальным лікам, адзіны гол з пенальці забіў Дэніш Дуартэ.
У 29 туры чэмпіянату Беларусі ўсе матчы пачнуцца ў адзін час — 14:00. Усе квіткі на матч "Дынама-Брэст" і "Віцебск" былі раскупленыя ў першы дзень продажаў.
Футбалісты БАТЭ заставаліся адзіным лідэрам беларускага футбола на працягу 13 гадоў. Менавіта столькі — 13 разоў запар — яны выйгравалі чэмпіянат Беларусі. Калі "Дынама-Брэст" сёння выйграе, клубу з Барысава не застанецца нічога, акрамя як працягнуць змагацца з салігорскім "Шахцёрам" за срэбныя медалі нацыянальнага першынства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.