Сёння ў цэнтры Мінска абмяжуюць рух транспарту

Сёння ў цэнтры Мінска абмяжуюць рух транспарту

У нядзелю, 8 траўня, у цэнтры Мінска абмяжуюць рух транспарту. Прычына — рэпетыцыя парада да Дня Перамогі.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, рух транспарту ў цэнтры сталіцы будзе абмежаваны ад 11.00 да 12.00. Закрыюць праезд па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова, па вуліцы Кісялёва ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі, а таксама па вуліцы Захарава ад Вайсковага завулка да плошчы Перамогі.

ДАІ рэкамендуе кіроўцам не пакідаць аўтатранспарт на гэтых участках дарог.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі