Сёння згуляюць ПСЖ — "Барселона", "Бенфіка" — "Барусія" (Дортмунд)
14 лютага стартуюць матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Сёння згуляюць ПСЖ — "Барселона", "Бенфіка" — "Барусія" (Дортмунд). Паядынкі пачнуцца ў 22.45. Трансляцыя з Парыжа запланавана на тэлеканале "Беларусь 5", трансляцыя з Лісабона — на тэлеканале "Беларусь 2".
Наступныя матчы 1/8 фіналу пройдуць у сераду, у іх сустрэнуцца "Рэал" і "Напалі", "Баварыя" і "Арсенал". Астатнія гульні адбудуцца на наступным тыдні.