Таблеткі, што здымаюць сімптомы ап’янення, маюць поспех сярод кіроўцаў

У Брэсце вялікім попытам карыстаюцца таблеткі “Антыпаліцай”, якія імпартуюцца з Расіі. Выпіў, загрыз таблеткаю, сеў за руль і ніякага паху падчас размовы з ДАІшнікам. Між тым у аддзеле па сувязях з прэсай батальёна дарожна-паставой службы ДАІ Брэсцкага аблвыканкама карэспандэнту “Еўрарадыё” паведамілі, што з пачатку года па віне п’яных кіроўцаў загінула каля 20% ад агульнай колькасці ахвяраў - 35 чалавек.  Еўрарадыё пастанавіла даведацца, дзе прадаюцца такія таблеткі, якія дазваляюць сесці за руль п’яным і прытым не быць выкрытым ДАІшнікамі.

На аўтарынку таблетак не было. Адтуль карэспандэнт пайшоў у аптэку пры дарозе Брэст – Мінск. Траса М1 – гэта цэнтральная магістраль краіны.

Аптэкарка: - Ёсць у нас таблеткі такія “Петразелікапс”. Нашыя, айчынныя.

Еўрарадыё: - Дык яны і танней, усяго тысяча. А кіроўцы бяруць?

Аптэкарка: - Так, прыходзяць. Ведаюць ужо.

Адзін добразычліўца падказаў: патрэбны тавар ёсць у супермаркеце “Асстор-Вэст” непадалёк. І праўда – таблетак кшталту “Антыпаліцай” было поўна.

Прадавачка: - Тут чатыры ў адной упакоўцы. Бяруць па дзве. Не ведаю, каму яны там бяруць.

Еўрарадыё: - А Вы як да такога тавару ставіцеся?

Прадавачка: - Тавар як тавар. Абы людзі куплялі.

Мінакі на брэсцкіх вуліцах не бачаць небяспекі ў продажы араматызатараў дыхання:

Жанчына:
- Таблеткі? Ніколі пра іх не чула. Не звяртаю ўвагі.

Маладая пара з дзіцячым вазком:
- Нармальна стаўлюся. Яны не толькі ад алкаголю. А вось тое, што “Антыпаліцай”, гэта кепска.  

Афіцэр ДПС на пытанне карэспандэнта “Еўрарадыё”, ці можа ён адрозніць п’янага ад цвярозага, калі ад таго не будзе паху, адказаў, што ён п’янага і па вачах вылічыць.

Намеснік кіраўніка абласной службы ДАІ Сяргей Талатыннік таксама не знайшоў у легальным продажы “Антыпаліцая” ды “Тэтразэлікапса” ля аўтамагістралі нічога надзвычайнага. А вось кіраўнік ДАІ вобласці Андрэй Мяхед сказаў, што пра гэта першы раз чуе.

Удачы на дарогах!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі