Талай заклікаў рыхтавацца да абароны "па ўсіх франтах ад знешняга свету"
Аляксей Талай аб'явіў "новую рэальнасць"
Аляксей Талай, кіраўнік дабрачыннага фонду і адданы прыхільнік рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, пабываў у Нароўлі. На арганізаваным сходзе мясцовых жыхароў ён выступаў як прапагандыст, расказваючы, як добра жывецца ў РБ і што РФ робіць ва Украіне.
"Вам, рабяты, яшчэ трэба будзе паслужыць радзіме, — цытуе словы Талая "Прыпяцкая праўда". — Абараняць яе па ўсіх франтах ад знешняга свету, ўносіць свой пасільны ўклад у яе росквіт. Рыхтуйцеся да гэтага. Цяпер у нас новая рэальнасць".
А яшчэ Аляксей Талай збіраў гуманітарную дапамогу для Данбаса.
Летась прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў персанальныя санкцыі ў дачыненні да Аляксея Талая і яго фонду за саўдзел у вывазе ўкраінскіх дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.