"Тарпеда-БелАЗ" выйшла ў чвэрцьфінал футбольнага Кубка Беларусі
Футбол у Доўбізне / torpedo-belaz.by
"Тарпеда-БелАЗ" выйшла ў чвэрцьфінал футбольнага Кубка Беларусі. 5 верасня жодзінцы з мінімальным лікам 2:1 перамаглі ў Доўбізне (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці) мясцовую каманду "Ніва" (яна выступае ў першай лізе).
Матчы 1/4 фіналу пройдуць вясной 2024-га.
"Тарпеда-БелАЗ" — дзейны ўладальнік Кубка Беларусі. Апошнім часам каманда выступае не вельмі ўдала. У жніўні футбалістаў адпраўлялі збіраць камяні на палях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.