Тэлеграм-канал "Радыё Свабода — Беларусь" прызнаны экстрэмісцкім
Прадукцыя тэлеграм-канала "Радыё Свабода" і сацыяльных сетак, а таксама Youtube прызнаныя экстрэмісцкімі, паведамляе ГУБОПік. Гэтае рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.
"Радыё Свабода катэгарычна адхіляе гэты смешны ярлык", — сказаў прэзідэнт RFE/RL Джэймі Флай.
Такім чынам, тэлеграм-каналы ўсіх буйных незалежных грамадска-палітычных медыя прызнаныя экстрэмісцкімі ў Беларусі, робіць падсумаванне БАЖ.
Як паведамляла Еўрарадыё, у Беларусі прызнаны экстрэмісцкім Telegram-канал палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.