Тэлеканал "Россия": Маскву шантажавалі ядзернай зброяй (відэа)
Гэтая скандальная гісторыя адбылася ў 1996 годзе, сцвярджае Мікалай Сванідзэ, вядучы "Гістарычных хронік".
Ён згадаў пра палітычны крызіс у Беларусі восені 1996-га напярэдадні рэферэндума. Тады Аляксандр Лукашэнка хацеў пашырыць свае паўнамоцтвы, гэтаму супраціўляўся парламент.
Мікалай Сванідзэ: "З-за абвастрэння сітуацыі ў Беларусі з Масквы прыязджае кіраўнік Савета бяспекі генерал Лебедзь. Лебедзь гаворыць Лукашэнку: "Масква не дапусціць сілавога вырашэння канфлікту паміж беларускім парламентам і прэзідэнтам". Лукашэнка адказвае: "Але да канца 1996 года з Беларусі павінна быць выведзена ядзерная зброя. Калі Масква мяне не падтрымае, "Тапалі" [міжкантынентальныя балістычныя ракеты] могуць застацца ў Беларусі". Масква ў апошні момант падтрымае Лукашэнку. Гэта будзе плата за вывад ракет".
Сванідзэ нагадвае, што ў 2010 годзе Аляксандр Лукашэнка заявіць, што вывад ядзернай зброі з Беларусі быў яго жорсткай памылкай.
Відэа пра прыезд Лебедзя ў Мінск гл. ад 41.25.
Фота — topwar.ru