Tokio Hotel упершыню выступяць у Беларусі

Нямецкі гурт Tokio Hotel нарэшце ўсё ж выступіць у Мінску. Пасля сумна вядомай гісторыі са спробай арганізацыі канцэрта каманды 8-гадовай даўніны, калі выступ так і не адбыўся, а па гэтай справе была распачатая міліцэйская праверка, мяркуючы па ўсім, беларускія фанаты ўсё ж убачыць сваіх куміраў. Tokio Hotel выступяць 8 лістапада ў сталічным клубе "Prime Hall". Квіткі ўжо ў продажы і першая партыя па прома-коштах разышлася даволі хутка.

Беларусь Tokio Hotel наведаюць у межах тура ў падтрымку свайго чацвёртага альбома "Kings of Suburbia", выпушчанага ў 2014 годзе.

Нагадаем, пасля дэбюту ў 2005 годзе Tokio Hotel сталі адным з самых знакамітых гуртоў Германіі і кумірамі падлеткаў усяго свету. Яны прадалі больш за 7 мільёнаў пласцінак.

Інфалінія: +375 29 3321717, +375 33 3321717

Квіткі — ад 650.000 руб, пазней кошты павысяцца.

● Квіткі можна купіць ва ўсіх тэатральна-канцэртных касах Мінска і касах Prime Hall

● Квіткі без нацэнкі можна купіць: +375 29332 17 17, +375 33332 17 17. Дастаўка па лініі метро

Пункты продажу ў розных гарадах РБ:

Cалоны сувязі "Евросеть" і "Связной".

Квіткі он-лайн:

● bycard.by

● ticketpro.by

● kvitki.by

● kassy.by

Фота: diffuser.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі