Толькі дзяржава будзе імпартаваць тытунь

Савет рэспублікі ўхваліў дэкрэт №4, які прадугледжвае замацаванне за дзяржавай выключнага права на імпарт тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў. Згодна з дакументам, імпарт тытунёвай сыравіны будзе ажыццяўляцца толькі вытворцамі – Гродзенскай тытунёвай фабрыкай “Нёман” і ААТ “Тытунь-інвест”, а на імпарт тытунёвых вырабаў – прадпрыемствам “Беларусьгандаль” упраўлення справамі прэзідэнта краіны. Заключаныя раней дамовы на імпарт тытуню і тытунёвых вырабаў дзейнічаюць не пазней за 1 студзеня 2008 года.

"АФН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі