Трагедыя ў Адэсе. Бацька выйшаў за паскай, а ракета забіла ўсю яго сям'ю

Загінулыя ў Адэсе Валерыя Яўкіна і маленькая Кіра
Загінулыя ў Адэсе Валерыя Яўкіна і маленькая Кіра

У Адэсе пад ракетным абстрэлам загінула трохмесячная дзяўчынка. Адна з ракет, выпушчаных расіянамі 23 красавіка, патрапіла ў жылы шматпавярховік. Сярод ахвяр таксама — маці і бабуля малой.

Усе яны - сям'я рэстаратара Юрыя Глодана. Ён пайшоў на кірмаш купіць паску, а калі вярнуўся і ўбачыў, што ўся сям'я загінула, страціў прытомнасць, расказваюць ацалелыя суседзі.

Валерыі Яўкінай 28 гадоў. Яна родам з Херсона. Вучылася ў Адэскім нацыянальным універсітэце на факультэце журналістыкі. 30 жніўня 2019 года выйшла замуж за Глодана. А ў лютым 2022 года ў пары нарадзілася дачка, дзяўчынку назвалі Кірай.

Еўрарадыё выказвае спачуванні родным загінулых.

Трагедия в Одессе. Отец вышел за паской, а в это время ракета убила его семью
Загінулыя ў Адэсе Валерыя Яўкіна і маленькая Кіра
Трагедия в Одессе. Отец вышел за паской, а в это время ракета убила его семью
Кіра з бабуляй. Яны загінулі пад ракетамі ў Адэсе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі