Трагедыя ў Ізраілі: падчас свята павалілася трыбуна з гасцямі, шмат загінуўшых

Трагедыя адбылася недалёка ад горада Цфат на поўначы Ізраіля / Reuters​
Трагедыя адбылася недалёка ад горада Цфат на поўначы Ізраіля / Reuters​

Прынамсі 44 чалавекі загінулі ў Ізраілі на свяце Лаг ба-Омер, піша газета "The Jerusalem Post". Яшчэ больш за 150 чалавек атрымалі раненні.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на свяце ў раёне гары Мерон — яна размешчана каля горада Цфата на поўначы Ізраіля. Паведамляецца, што ўсяго на мерапрыемства з нагоды Лаг ба-Омер тут сабраліся больш за 100 тысяч чалавек.

Спачатку павалілася трыбуна, а затым пачалася цісканіна. Людзі маглі атрымаць смяротныя траўмы і падчас падзення, і затым у цісканіне, мяркуюць журналісты выдання "The Times of Israel".

Лаг ба-Омер адзначаюць у памяць аб спыненні эпідэміі, якая забрала жыцці 24 тысяч вучняў іудзейскага багаслова Аківы. Аківа жыў на мяжы I і II стагоддзяў нашай эры. У гэтае свята адразу пасля заходу сонца прынята разводзіць вогнішчы, скакаць і спяваць песні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі