Трэнер Арыны Сабаленка лічыць, што ёй перашкаджае беларускі пашпарт

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / AP

Трэнер Арыны Сабаленка Антон Дуброў кажа, што тэнісістцы цяжка маштабаваць асабісты брэнд праз яе нацыянальнасць. Беларускі пашпарт стварае цяжкасці ў піяры асабістага брэнда.

— Гэта сапраўды ёсць. Але цяпер стала лепш, — кажа Дуброў. — Калі ты адзін з самых паспяховых атлетаў некалькіх апошніх гадоў, то трэба дзякаваць сябе, што ты гэтага дабілася.

Так, мы ўсё жадаем большага. Гэта да пытання пр тое, што, калі нам на дзевяць кампліментаў гавораць адзін негатыўны водгук, мы думаем вось пра гэты адзін... Так, піяру як асабістага брэнда магло быць больш. Але, значыцца, трэба падумаць, як гэта можа быць. На сёння мы не можам вярнуцца назад, нарадзіцца ў іншым месцы.

Пры гэтым трэнер Сабаленка лічыць, што не факт, што яна была б больш папулярнай, калі б нарадзілася ў ЗША.

— Можа быць, толькі таму, што ты нарадзіўся ў Беларусі і быў настолькі злы да тэніса і да поспеху, змог сябе да поспеху гэтага давесці.

Сёння Арына Сабаленка — другая ракетка свету. За кар'еру беларуска зарабіла больш за 28 млн долараў у якасці прызавых і мільёны на рэкламных кантрактах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі