Трэнер "Цмокаў" у жывым эфіры прапанаваў "памяняць вядучага" (відэа)

Трэнер "Цмокаў" у жывым эфіры прапанаваў "памяняць вядучага" (відэа)

Скандальнае здарэнне адбылося ўчора пасля баскетбольнага матчу мінскіх "Цмокаў" і чэшскага "Німбурка" ў рамках Адзінай лігі ВТБ (яго беларускі клуб прайграў з лікам 84:93). Як піша by.tribuna.com, карэспандэнт тэлеканала "Беларусь 5" Антон Мелешаў у жывым эфіры спрабаваў узяць каментар у галоўнага трэнера "Цмокаў" Ігара Грышчука наконт ужо трэцяга паражэння ў сезоне на хатняй арэне. Ён спытаў, ці не варта ўжо ўзяць у штат клуба псіхолага.? "Можа, памяняем вядучага, які задае гэтыя пытанні?" — сказаў Грышчук.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі