Трэнер “Рэала” захаваў сваю пасаду і рыхтуе каманду да матчу з БАТЭ
Галоўны трэнер мадрыдскага "Рэала" Бернд Шустэр захаваў сваю пасаду. Пра гэта было абвешчана пасля нарады савета дырэктараў каманды, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Sky Sports.
Нагадаем, 12 лістапада ў іспанскіх СМІ з'явілася інфармацыя аб ультыматуме Шустэру. Трэнеру нібыта пагражала адстаўка ў тым выпадку, калі "Рэал" не зможа перамагчы "Вальядалід" у матчы чэмпіянату Іспаніі. 15 лістапада мадрыдцы саступілі з лікам 0:1.
Цяпер Шустэр рыхтуе каманду да матчу Лігі чэмпіёнаў супраць барысаўскага БАТЭ. У інтэрв'ю выданню "El Mundo Deportivo", якое цытуе “Прэсбол”, ён адзначыў, што гуляць у Мінску будзе цяжка.
“Гуляць з беларусамі будзе цяжка, але мае хлопцы гатовыя да гэтага матчу. Усе ўжо зразумелі, што да каманды з Барысава трэба ставіцца з максімальнай сур'ёзнасцю. Яе гульцы нічога не баяцца, атрымліваюць задавальненне ад футбола, і гэта робіць іх небяспечнымі. Таму трэба заставацца максімальна сканцэнтраванымі і паспрабаваць забіць хуткі гол. У такіх матчах няма месца хваляванню і нервовасці. Я з павагай стаўлюся да Ганчаренкі і яго гульцоў за тое, што ім ужо ўдалося дасягнуць”.
Нагадаем матч БАТЭ-“Рэал” пройдзе 25 лістапада на мінскім стадыёне “Дынама”. Білеты на гульню, якія будуць каштаваць ад 20 да 70 тысяч рублёў, пачнуць прадавацца 19 лістапада.