"Троіца" выступіла на фестывалі ў Беластоку (фота)
27 верасня этна-трыа выступіла ў межах фэсту "Іншае вымярэнне".
Як адзначаюць польскія СМІ, выступ беларускага гурта не пакінуў гледачоў абыякавымі, а Юрый Паўлоўскі на барабанах гучаў, як камерны аркестр.
Фестываль “Іншае вымярэнне” праходзіць у Беластоку ўжо шосты раз, але першы раз у межах праекта “Усход культуры”. Гэта форма культурнага супрацоўніцтва гарадоў Польшчы з краінамі “Усходняга партнёрства”. З 25 па 29 верасня фестываль прадставіць гледачам выступы ў шасці вымярэннях: музыка, тэатр, танец, мастацтва, фільм, мода і грамадства.