Трупа “Беларускага свабоднага тэатра” знялася ў кліпе гурта "Бумбокс"

Трупа “Беларускага свабоднага тэатра” знялася ў кліпе гурта "Бумбокс"

8 жніўня ўкраінская каманада "Бумбокс" выпусціла ажно два кліпы на сінгл "Голый король". Калі першы з іх ― канцэртнае відэа, то другі ― паўнавартасны мастацкі ролік, у якім зняліся акцёры "Беларускага свабоднага тэатра".

 

Увогуле, супрацоўніцтва Беларускага свабоднага тэатра і "Бумбокса" пачалося ў 2015 годзе падчас акцыі "I’m with the Banned" у Лондане. У яе межах выступалі забароненыя гурты з постсавецкай прасторы кшталту Brutto, Pussy Riot, "Бумбокс", іх падтрымалі сусветна вядомыя зоркі Дэвід Гілмар, Джэрэмі Айранс, а ладзіў імпрэзу акурат “Беларускі свабодны тэатр”.


Па словах актрысы тэатра Юлі Шаўчук, у планах у іх і іншыя праекты з “Бумбоксам”:


"Гэта не апошняе наша супрацоўніцтва. Мы вельмі рады, што можам удзельнічаць у творчым жыцці адно аднаго".


Кліп здымаўся ў Кіеве рэжысёрам Дзянісам Дужнікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі