“Мяне няма”, а кніга Заміроўскай ёсць. Хоць пакуль яе таксама няма — эфір

Таццяна Заміроўская / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку

Таццяна Заміроўская / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку

Былая музычны крытык Таццяна Заміроўская ніяк не можа пазбавіцца фантомных боляў (ці настальгічных успамінаў) што да свайго музычна-крытыканцкага мінулага. І нават пераезд у ЗША і жыццё ў Нью-Ёрку не ратуюць яе ад гэтага. Яна нават кнігу адпаведную з эсэ на гэтую тэму склала і выдае ў беларускім выдавецтве з адпаведнай назвай “Мяне няма”. Сама ж пакуль яшчэ не выдадзеная, але ўжо анансаваная кніга называецца “Эвридика, проверь, выключила ли ты газ”. Але яе ўжо можна замовіць.

Ці можа музычны крытык у пэўны перыяд стаць “былым” і навошта ёй гэтыя настальгічныя ўспаміны ў далёкіх ЗША? Што адбываецца з беларускай культурай (музыкай) сёння і чаму яно яе дагэтуль цікавіць? Як эміграцыя ўплывае на творчасць і ці дапамагае творчасць у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца, журналістка, былая музычны крытык Таццяна Заміроўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі