Трывожныя навіны з Чарнобыльскай АЭС: яна цалкам абясточана

Трывожныя навіны з Чарнобыльскай АЭС: яна цалкам абясточана

Трывожныя навіны прыходзяць з Чарнобыльскай АЭС. Яна цалкам абясточана, паведамляе УНІАН. "Укрэнерга" сцвярджае, што адбылося гэта ў выніку абстрэлу, здзейсненага расійскімі вайскоўцамі. Баявыя дзеянні працягваюцца, таму рамонтныя працы выканаць немагчыма.

“Энэргаатам” тлумачыць, чым пагражае гэтая сітуацыя. Па-першае, на сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва-1 захоўваецца каля 20 тысяч адпрацаваных паліўных зборак. А яны маюць патрэбу ў пастаянным астуджэнні, для чаго патрэбна электразабеспячэнне. Інакш узрасце тэмпература ў басейнах вытрымкі і радыеактыўныя рэчывы могуць патрапіць у навакольнае асяроддзе. Вецер можа перанесці радыеактыўнае воблака ў іншыя рэгіёны Украіны, у Беларусь, Расію і нават у краіны ЕС.

Калі сітуацыя не выправіцца, не будзе працаваць вентыляцыя на АЭС: увесь персанал, які знаходзіцца там, атрымае небяспечную дозу выпраменьвання. Таксама не працуе сістэма пажаратушэння, і гэта велізарная рызыка пры пажары.

Чарнобыльская АЭС была захоплена расійскімі вайскоўцамі ў першыя дні вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі