Турцыя закрыла порты для судоў з анексаванага Крыма

Фота: Віталь Ругайн
Фота: Віталь Ругайн

Турцыя ўзмацніла кантроль над захаваннем забароны на наведванне судамі партоў у анексаваным Крыме.

Пра гэта гаворыцца ў лісце Гандлёва-прамысловай палаты Турцыі, які апублікавала прэс-сакратар генпракурора Украіны Ларыса Сарган.

У турэцкім ведамстве адзначылі, што “абмежавальныя меры прынятыя з улікам знешняй палітыкі Турцыі, звязанай з абмежаваннямі, накладзенымі на судны, якія заходзяць у порты Крыму”.

“Турэцкім портам, марскім агентам, аператарам і суднаўладальнікам афіцыйна паведамляецца аб тым, што судны, якія прыбываюць з рэгіёну Крыма і яго портаў, не прапускаюцца ў нашу краіну, а дазвол на адплыццё з портаў гэтага рэгіёна не прадастаўляецца”, — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, з гэтага часу ўводзіцца жорсткая сістэма кантролю, які будзе ажыццяўляцца шляхам патрабавання ад судоў дакументаў аб выхадзе з апошняга порта.

 

ru.hromadske.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі