У 2002 годзе Лукашэнка адпачываў у Аўстрыі ў абыход санкцыяў ЕС?
Аляксандр Лукашэнка ў сакавіку 2002 года адпачываў на горналыжным курорце ў аўстрыйскім Ціролі ў абыход санкцый, якія ў той час забаранялі яму наведваць шэнгенскія краіны. Гэтую паездку арганізаваў уладальнік сеткі казіно "Casinos Austria" Леа Вальнер, які тады ўзначальваў Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) Аўстрыі, паведамляе са спасылкай на аўстрыйскага журналіста Эрвіна Рота агенцтва "РИА "Новости". "У мяне ёсць дакументальныя пацверджанні, што адпачынак Лукашэнкі з асобамі, якія яго суправаджалі, каштаваў прыкладна 200 тысяч еўра", - сказаў паведаміў агенцтву журналіст.
Па звестках Рота, аплата паслуг адбывалася з сакрэтнага рахунка аўстрыйскага НАК, адкрытага па ініцыятыве Вальнера ў Raiffeisenbank у 2001 годзе. Як лічыць журналіст, Лукашэнку ў Аўстрыю запрасілі як прэзідэнта беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Гэта дапамагло абыйсці забарону на ўезд лідэра Беларусі на тэрыторыю Еўрапейскага саюза.
Аўстрыйская перыёдыка, у прыватнасці газета "Die Presse", цытуе словы Вальнера, які заявіў, што "дзейнічаў у інтарэсах аўстрыйскай эканомікі". Па яго словах, гэтыя інтарэсы складаліся ў пашырэнні дзелавых кантактаў паміж Аўстрыяй і Ўсходняй Еўропай. Па меркаванні Вальнера, паездка Лукашэнкі была для гэтага вельмі карыснай.