У 2008 годзе газ для Беларусі падаражэе ўсяго на $11?
Верагодна, у наступным годзе Беларусь будзе плаціць 119,5 долараў за тысячу кубаметраў расійскага газу. Аб гэтым заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка. Па яго словах, падчас перамоваў з “Газпромам” цана можа знізіцца яшчэ на 7-8 долараў. Еўрарадыё палічыла, якім чынам магла атрымацца такая невялікая лічба. Хутчэй за ўсё, справа ў вывазной пошліне, якую Беларусь, у адрозненні ад Еўропы, не плаціць. Па прагнозах “Газпрому” сярэдні кошт на расійскі газ у Еўропе складзе каля 300 долараў. У яго ўваходзіць і вывазная пошліна. Працягвае эксперт гандлёвага прадстаўніцтва Расіі ў Беларусі Ігар Камароў:
“Калі я бяру статыстычны зборнік і гляджу, што ў мінулым месяцы, напрыклад, расійская нафта вывозілася ў Нямеччыну. І яна, умоўна кажучы, каштавала 450 долараў за тону, то ў гэтых 450 доларах сядзіць гэтая пошліна, якая была, напрыклад, 200 долараў. Прадаючы, яны ўжо ўключаюць гэты падатак, які ў нас называецца вывазная мытная пошліна”.
Для Беларусі ж ствараюцца асаблівыя ўмовы – паміж краінамі існуе мытнае пагадненне, таму вывазную пошліну мы не плацім, патлумачыў Еўрарадыё Ігар Камароў:
“У адносінах да газу ў расійскага боку ніколі не было прэтэнзіяў. І ў гэтым выпадку мы не прызначаем спецпошліну пры вывазе газу на тэрыторыю Беларусі”.
Як стала вядома раней, Беларусь і Расія падпісалі дамову, паводле якой расійскі газ для нашай краіны будзе каштаваць 67% ад сярэднееўрапейскай цаны. Правядзем нескладаныя разлікі. Калі за сярэднееўрапейскі кошт кубаметра газу ўзяць 300 долараў, то 67% ад іх – гэта 201 долар. А, улічваючы, што сюды ўваходзяць яшчэ 30% экспартнай пошліны, то Беларусі застаецца заплаціць 111 долараў. Гэта якраз і ёсць тая цана, на якую разлічвае Уладзімір Сямашка.
Эканамісту Таццяне Манёнак з цяжкасцю верыцца ў такі кошт, што ўсяго на $11 адрозніваецца ад цяперашняга:
“Гэта, канечне, вялікі падарунак для Беларусі, калі такія разлікі акажуцца праўдзівымі“.
А вось яшчэ адзін эксперт Яраслаў Раманчук лічыць гэты кошт цалкам мэтазгодным. А прычыну бачыць у жаданні Расіі ўзяць Беларусь пад кантроль:
“Чым ніжэйшая будзе цана, тым лепш для беларусаў, таму што гэта яшчэ адзін шанец больш мяккай адаптацыі да сусветнай энергетычнай сітуацыі. Крэмль стараецца сёння купіць беларускі ўрад такімі падачкамі. А вось саскочыць з гэтага наркотыку без сур’ёзных наступстваў для суверэнітэту і эканомікі Беларусі будзе вельмі-вельмі цяжка. Будзе вялікая спакуса пагадзіцца на ўсе умовы Расіі”.
Аднак эканаміст Леанід Заіка лічыць, што чым хутчэй Беларусь стане плаціць за газ столькі ж, колькі і Еўропа, тым лепш:
“Як толькі мы сабе прыдумляем ці вытаргоўваем у расіянаў больш танны газ, гэта значыць, мы вытаргоўваем сабе больш танны наркотык. Чым хутчэй ён будзе адпавядаць кошту сусветнаму і рэгіянальнаму, тым хутчэй мы станем людзьмі”.
Колькі ж рэальна будзе каштаваць газ, пакуль дакладна не ведаюць ні расійскія, ні беларускія спецыялісты. У “Газпроме” нам заявілі, што дамова яшчэ не падпісаная і словы нашага прэм’ера там пацвердзіць не могуць.