У 2016 годзе акцызы на моцны алкаголь у Беларусі могуць знізіць

У 2016 годзе акцызы на моцны алкаголь у Беларусі могуць знізіць

З 1 студзеня 2016 года ў Беларусі могуць быць зніжаныя стаўкі акцызаў на моцныя алкагольныя напоі. Адпаведныя планы адлюстраваныя ў праекце бюджэту краіны на наступны год, інфармуе БелаПАН.

Акцызы на моцныя алкагольныя напоі прапануюць знізіць на 7,4%, а на пладовыя мацаваныя віны — на 7,5%. Пры гэтым прадугледжваецца захаваць на ранейшым узроўні стаўкі акцызаў на піва. 

Гэтыя захады скіраваныя на стабілізацыю сітуацыі з вытворчасцю алкагольнай прадукцыі ў краіны і паляпшэнне фінансавага становішча прадпрыемстваў галіны.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за студзень-верасень адбылося зніжэнне рэалізацыі алкагольнай прадукцыі на ўнутраным рынку: продажы моцных напояў упалі на 18%, пладовых мацаваных вінаў — болей як на 20%, піва — на 3,9%.

Многія вытворцы алкаголю ў першым паўгоддзі працавалі стратна. Напрыклад, “Мінск-Крышталь” у гэты перыяд панёс страты ў 13,3 мільярда рублёў, Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод страціў 8,5 мільярда, Брэсцкі завод “Белалка” — 10,2 мільярда.

Стратнымі былі заводы ў Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі