У Адэсе пачалася разгрузка шостага танкера з венесуэльскай нафтай
Шосты па ліку танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі прыбыў у Адэсу. Ужо пачалася яго разгрузка, якая працягнецца да аўторка. Пасля нафту па чыгунцы павязуць на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. БелаПАН паведамляе, што 10 жніўня чакаецца прыбыццё ў Адэсу яшчэ аднаго танкера з Венесуэлы.
Нагадаем, усе папярэднія танкеры, акрамя аднаго, разгружаліся ў Адэсе. Днямі адзін танкер прыбыў у Эстонію, і ўжо пачалася дастаўка нафты на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод.
Нагадаем, усе папярэднія танкеры, акрамя аднаго, разгружаліся ў Адэсе. Днямі адзін танкер прыбыў у Эстонію, і ўжо пачалася дастаўка нафты на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод.