У Адэсе расійская ракета патрапіла ў грамадзянскае судна замежнай дзяржавы

Пострадавшее от российской атаки судно под флагом Сент-Китс и Невис

Пострадавшее от российской атаки судно под флагом Сент-Китс и Невис / @miUkraune

Падчас учорашняй расійскай атакі па Адэсе адна з ракет патрапіла ў замежнае грамадзянскае судна, якое было прышвартавана ў порце. Ёсць загінулы і пацярпелыя. Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінінфраструктуры Украіны Аляксей Кулеба. Пашкоджанні атрымала судна "OPTIMA", яно ходзіць пад сцягам Палаў.

"На жаль, загінуў адзін чалавек. Яшчэ пяцёра замежных грамадзян, членаў экіпажа, пацярпелі. Цяпер ім аказваецца медыцынская дапамога", напісаў Кулеба. Судна зайшло для загрузкі ў Адэскі порт у панядзелак, і ўжо "праз некалькі гадзін стала мішэнню краіны-агрэсара", зазначыў украінскі міністр. На яго думку, такія дзеянні Расіі — гэта мэтанакіраваныя крокі па запалохванні і перашкаджэнні працы ўкраінскага марскога калідора. Расія такім чынам спрабуе разбурыць суднаходства ў Чорным моры і знішчыць "украінскія намаганні па гарантаванні харчовай бяспекі", адзначыў Кулеба.

Ён таксама нагадаў, што за апошнія некалькі дзён гэта ўжо другое грамадзянскае судна, якое пацярпела ў Адэскім порце ад расійскіх атак. 6 кастрычніка пашкоджанне атрымала судна пад сцягам Сэнт-Кітс і Нэвіс. Гэтыя караблі павінны былі вывозіць грузы з Украіны.

В Одессе российская ракета попала в гражданское судно иностранного государства
Судна пад сцягам Сэнт-Кітс і Нэвіс павінна было вывезці з Украіны збожжа кукукрузы / тут і далей фота @miUkraune
В Одессе российская ракета попала в гражданское судно иностранного государства

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі