У аднадзённым страйку прадпрымальнікаў узялі ўдзел каля 80 тысяч чалавек

У аднадзённай агульнанацыянальнай забастоўцы індывідуальных прадпрымальнікаў узялі ўдзел каля 80 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў старшыня савета рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка. Паводле яго інфармацыі, у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў узялі ўдзел усе абласныя гарады, за выключэннем Віцебска. Сярод прычын, па якіх прадпрымальнікі гэтага горада не падтрымалі забастоўку, — рознагалоссе паміж членамі прадпрымальніцкіх арганізацый.

На думку Шумчанкі, забастоўка 19 снежня адбылася. Ён лічыць, што 80 тысяч чалавек выказалі салідарнасць з рэпрэсаванымі прадпрымальнікамі, а таксама падтрымалі патрабаванні арганізатараў.

Лідэр руху падкрэсліў, што для падрыхтоўкі забастоўкі ў іх было ўсяго тры дні. Шумчанка заклікаў усіх прадпрымальнікаў адкінуць асабістыя амбіцыі ў імя агульных інтарэсаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі