У адноўленым сядзібным доме Напалеона Орды адкрыецца экспазіцыя
Помнік Напалеону Ордзе ў Іванава / planetabelarus.by
Экспазіцыя ў адноўленым сядзібным доме Напалеона Орды ў Іванаўскім раёне адкрыецца для наведвальнікаў у канцы лістапада, паведамляе БЕЛТА.
Сядзібны дом ва ўрочышчы Чырвоны Двор пачалі аднаўляць у 2009 годзе, але з-за недахопу фінансавання працы не вяліся 10 гадоў.
Экспазіцыя ў радавым гняздзе Орды будзе расказваць пра жыццё і побыт шляхты сярэдняга дастатку. Пакуль для наведвання адкрыюць дзевяць залаў. У сядзібным доме ўладкавалі працоўны кабінет, майстэрню, гасцявую, сталовую, буфетную, залу прыёму гасцей, пакоі маці мастака Юзэфіны Бутрымовіч і яго пляменніцы Хелены Скірмунт.
Напалеон Орда нарадзіўся ў 1807 годзе ў вёсцы Варацэвічы Пінскага павета (Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Памёр у Варшаве, але па завяшчанні яго цела было перавезена і пахавана ў фамільным склепе ў горадзе Янава (цяпер Іванава). У Іванава ўсталяваны адзіны ў Еўропе помнік Напалеону Ардзе.
У выпуску "Дата генератар" пра мастака і музыку Напалеона Орду расказвае пісьменнік Анатоль Тарас:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.