У Акадэміі навук пацвердзілі: на плакаце са Скарынам зрабілі чатыры памылкі

У Акадэміі навук пацвердзілі: на плакаце са Скарынам зрабілі чатыры памылкі

На білбордзе, які прысвяцілі Году культуры і ўсталявалі на скрыжаванні вуліц Пуліхава і Першамайскай у Мінску, зрабілі чатыры памылкі. А таксама пераблыталі стагоддзе.

"Помнік Францыску Скарыне, асветніку і грамадскому дзеячу XV стагоддзя ў Мінску", — паведамляе мінакам білборд.

А правільны тэкст мусіў выглядаць так: "Помнік Францыску СкарынУ, асветніку і грамадскАму дзеячу XVI стагоддзя, У Мінску". Такі варыянт тэксту Еўрарадыё палічыла правільным.

У Акадэміі навук пацвердзілі: на плакаце са Скарынам зрабілі чатыры памылкі

Гэта пацвярджае дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец:

"Усе чатыры памылкі. Павінна быць  СкарынУ. Азначальны зварот стаіць пасля прозвішча, значыць, ён з двух бакоў выдзяляецца коскамі. Адпаведна, "ў" там не трэба. І, канешне, ён дзейнічаў у XVI стагоддзі", – удакладняе доктар навук Аляксандр Лукашанец.

Хто дакладна нарабіў столькі памылак і чаму тэкст нельга было паказаць філолагам, чыноўнікі пакуль не прызнаюцца. У міністэрстве культуры адказваюць, што "ніколі не займаліся білбордамі і вонкавай рэкламай і тэкст гэты не бачылі", Мінгарвыканкам і "Мінскрэклама" таксама пакуль не бяруць на сябе аўтарства.

Толькі кажуць, што плакат замянілі. Як даведваемся, замена яго каштуе ад 30 да 50 долараў. А выраб цалкам новага плаката — ад 95 долараў. Цяпер замест білборда з памылкамі вісіць плакат "Я люблю Беларусь" з валошкамі.

У Акадэміі навук пацвердзілі: на плакаце са Скарынам зрабілі чатыры памылкі
Фота: svaboda.org

Такі кур'ёз не першы ў беларускай вонкавай рэкламе. Напярэдадні Фестывалю нацыянальных культур у Гродне на білбордзе пераблыталі Янку Купалу з Якубам Коласам. На плакаце размясцілі выяву Купалы і выказванне Коласа. У выніку памылку выправілі.

У Акадэміі навук пацвердзілі: на плакаце са Скарынам зрабілі чатыры памылкі

Фотафакт: на плакатах у Гродне Коласа пераблыталі з Купалам

На здымку Янка Купала падпісаны... Якубам Коласам.

"Гэтая серыя і цяпер вісіць у горадзе. Ён адзін такі быў. Нас падвяла фірма, якая займалася дызайнам і вёрсткай. Яны знайшлі карцінкай, праз пошукавік, не тую выяву. Але бюджэт горада ад гэтага не пацярпеў", — супакойваюць у аддзеле культуры Гродзенскага гарвыканкама.

Чатыры гады таму Гродзенская тыпаграфія знаходзіць у інтэрнэце... вершы Васіля Быкава! І друкуе іх на сшытках. Тады дызайнер паблытаў беларускага класіка, які не пісаў вершаў, з маладым расійскім паэтам-цёзкам, знайшоў вершы ў інтэрнэце. Тыраж у 1000 экзэмпляраў давялося здымаць з гандлю.

У Акадэміі навук пацвердзілі: на плакаце са Скарынам зрабілі чатыры памылкі
А так гавораць пра Скарыну звычайныя людзі на вуліцы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі