У Аляксандра Саладухі не атрымалася сабраць грошы на альбом
Краўдфандынгавая кампанія "Марафон кахання" беларускага спевака Аляксандра Саладухі завяршаецца беспаспяхова. З заяўленых 40 000 рублёў атрымалася сабраць толькі 1591, цяпер сродкі будуць вернутыя удзельнікам акцыі. На будучую пласцінку артысту ахвяравалі грошы 45 чалавек.
Кампанія цягнулася 45 дзён. За гэты час Саладуха некалькі разоў з'яўляўся на публіцы ў вобразе Анёла кахання — у ружовым касцюме і з крыламі на спіне, каб прыцягнуць увагу да збору сродкаў. Нягледзячы на няўдалае завяршэнне "Марафона кахання", артыст усё адно збіраецца выдаць новы альбом да канца года.
Афіцыйна кампанія завяршаецца 22 кастрычніка.