Аляксандр Саладуха на канцэрце заклікаў прыходзіць на ўчасткі 9 жніўня

Аляксандр Саладуха на канцэрце заклікаў прыходзіць на ўчасткі 9 жніўня

Спявак Аляксандр Саладуха выступіў у парку Дружбы народаў на святкаванні Дня чыгуначных войскаў. Мабыць, упершыню за апошнія гады артысту давялося выступаць перад амаль пустой пляцоўкай.

Падчас свайго выступу Саладуха заявіў: "Прыходзьце 9 жніўня на выбарчыя ўчасткі, зрабіце правільны выбар. І хай пераможа мацнейшы!"

Нагадаем, што беларускія ўлады ўсімі спосабамі агітуюць за датэрміновае галасаванне. Прыходзіць галасаваць менавіта 9 жніўня заклікаюць альтэрнатыўныя кандыдаты ў прэзідэнты. 

Пасля выступу спевака нешматлікія гледачы пашыхтаваліся ў калоны і арганізавана сышлі. Відавочна, гэтак жа арганізавана яны і прыйшлі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі