"Сын патрымае маску, а я спяю": хто выступіць на плошчы Перамогі 9 мая, а хто не

Аляксандр Саладуха / Белтэлерадыёкампанія
Аляксандр Саладуха / Белтэлерадыёкампанія

Акрамя вайсковага парада, вечарам 9 траўня на плошчы Перамогі пройдзе святочны канцэрт. Так было летась — і так будзе сёлета, нягледзячы на пандэмію каранавіруса і рэкамендацыю СААЗ адмовіцца ад правядзення масавых мерапрыемстваў.

Праграма канцэрта яшчэ не апублікаваная. Мы вырашылі высветліць, хто з беларускіх артыстаў замест таго, каб самаізалявацца і іграць карпаратывы праз ZOOM, 9 траўня 2020 года выйдзе на сцэну ў Мінску.

Сын патрымае маску, а я спяю

Спявак Аляксандр Саладуха па адукацыі медык. Але карты раскрывае адразу: 9 траўня мы ўбачым яго на сцэне на плошчы Перамогі. Артыст настроены рашуча і цалкам аптымістычна.

— Так, я буду выступаць на канцэрце. Ад каранавіруса я засцерагаюся і не баюся, веру, што ўсё будзе добра. Канцэрт павінен быў праходзіць каля стэлы "Мінск — горад-герой", але яго перанеслі на плошчу Перамогі. На канцэрце будуць песні пра гарады-героі. Мне дасталася песня пра Мурманск, — расказвае Еўрарадыё Саладуха. — На мерапрыемства паеду ў масцы, да сцэны дайду ў масцы, нават апрацую мікрафон. Сын патрымае маску, а я спяю.

Удзельніца "Бессмяротных песень" 2019 года спявачка Вікторыя Алешка таксама выступіць. Але пасля адразу ж з'едзе.

— Вікторыя пакуль што інтэрв'ю не дае, яна на самаізаляцыі. Яе выступ на канцэрце плануецца, але яна выступіць і з'едзе, не будзе ні з кім мець зносін. Кантактаў ні з кім у яе не будзе, — расказаў Еўрарадыё прадстаўнік спявачкі.

Ганне Благавай, адной з трыа артыстак, якія выступілі на "Бессмяротных песнях" у 2019 годзе, гэтым разам браць удзел у канцэрце не прапанавалі.

“Сын подержит маску, а я спою”: кто выступит на площади Победы 9 мая, а кто нет
Вікторыя Алешка, Ганна Благава, Ганна Шаркунова / Минск-новости

Аркестр пад пытаннем

Пакуль што невядома, ці будзе прымаць удзел у канцэрце Прэзідэнцкі аркестр, які суправаджаў выступленні артыстаў у 2019 годзе.

— Мы штогод удзельнічалі ў гэтых мерапрыемствах, але пакуль канкрэтнай інфармацыі наконт нашага ўдзелу няма, — расказалі Еўрарадыё ў адміністрацыі аркестра.

Чаму б і не

А што наконт правядзення канцэрта і магчымага ўдзелу ў ім думаюць іншыя эстрадныя спевакі?

— Я ў вёсцы зараз знаходжуся, на самаізаляцыі. Калі б прапанавалі выступаць — падумаў бы. А так — натуральна, трэба берагчыся, але і з глузду з'язджаць не варта, — адказвае лідар гурта "Тяни-Толкай" Павел Клышэўскі.

“Сын подержит маску, а я спою”: кто выступит на площади Победы 9 мая, а кто нет
Павел Клышэўскі / vk.com

Спявак і вядучы Георгій Калдун не адмовіўся б выступіць, але запрашэння ад арганізатараў ён не атрымліваў.

— Прапаноў пра выступ мне не паступала. Ці хацеў бы я выступіць? Напэўна, хацеў бы. Выступіць на любым мерапрыемстве для артыста — гэта важна, калі гэта мерапрыемства артыста ніякім чынам не ганьбіць. Але ёсць пэўная эпідэміялагічная сітуацыя, гэта на маё рашэнне таксама б уплывала. Калі б гэта была проста тэлевізійная трансляцыя і з пункту гледжання бяспекі ўсё было б зроблена, то чаму б і не?

“Сын подержит маску, а я спою”: кто выступит на площади Победы 9 мая, а кто нет
Георгій Калдун / vk.com

"Як толькі ўся гэта гісторыя пачалася, мы спынілі выступы”

Заслужаная артыстка Беларусі Іна Афанасьева ўжо даўно на самаізаляцыі:

— Браць удзел у канцэрце не буду, так склаліся абставіны. Кажуць, што ўсе павінны перахварэць, але не вельмі хочацца трапіць у бальніцу. Як толькі ўся гэта гісторыя пачалася, мы спынілі выступы. Ніхто не падумае пра тваё здароўе, акрамя цябе самога. На жаль, людзі вельмі бесклапотна да гэтага ставяцца, — расказвае Іна.

— Вы ж бачыце, колькі цяпер працы ў нашых дактароў. Самаізаляцыя патрэбная для таго, каб не хварэла вялікая колькасць людзей, каб дактары мелі магчымасць аддаць увагу тым, каму неабходна, — працягвае спявачка. — Высакосны год прыйшоў не проста так у наша жыццё. Мабыць, усім нам патрэбна, калі можна так сказаць, невялікае ўзрушэнне, каб чалавецтва задумалася над сэнсам свайго жыцця. Вельмі хочацца спадзявацца, што ўладныя людзі будуць думаць пра тое, што людзі пакінуць пасля сябе.

“Сын подержит маску, а я спою”: кто выступит на площади Победы 9 мая, а кто нет
Іна Афанасьева / vk.com

Тэлевядучы і франтмен гурта DaVinci Дзяніс Дудзінскі 9 траўня таксама выступаць не будзе. На наша пытанне чаму, ён жартуе:

— Рэч у тым, што мы спяваем песні на італьянскай мове, а італьянцы ваявалі на баку фашыстаў. Таму мы не можам выступаць.

“Сын подержит маску, а я спою”: кто выступит на площади Победы 9 мая, а кто нет
Дзяніс Дудзінскі / Белтэлерадыёкампанія

Спявак Аляксандр Патліс лічыць, што сёлета праводзіць канцэрт 9 траўня немэтазгодна.

— Мая пазіцыя такая: фінансы, якія трацяцца на гэта мерапрыемства, лепш было б накіраваць на дапамогу ветэранам, на падарункі, на аказанне нейкай фінансавай дапамогі.

Артыст прызнаецца, што каранавірус сур'ёзна паўплываў на жыццё яго сям'і:

— Мы з жонкай карыстаемся маскамі. Маё дзіця з 1 сакавіка не ходзіць у школу, яно на хатнім навучанні. У мяне адмяніліся канцэрты ў ЗША.

“Сын подержит маску, а я спою”: кто выступит на площади Победы 9 мая, а кто нет
Аляксандр Патліс / vk.com

На думку Аляксея Хлястова, 75-годдзе перамогі — важная дата, але ёсць жа рэкамендацыі дактароў — не наведваць масавыя мерапрыемствы.

— На мой погляд, гэта лепш перанесці. Гэта маё асабістае меркаванне.

“Сын подержит маску, а я спою”: кто выступит на площади Победы 9 мая, а кто нет
Аляксей Хлястоў у масцы на выступе / vk.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі