У Ашмянскім раёне памежнікі затрымалі аўтамабіль, які вёз самаробны беспілотнік
Беларус самастойна вырабіў беспілотнік
У Ашмянскім раёне памежнікі затрымалі аўтамабіль, які вёз самаробны беспілотнік. Здарэнне адбылося 13 лютага. Пасля гэтага па месцы жыхарства кіроўцы правялі агляд, знайшлі камплектуючыя, а таксама радыёстанцыі і нейкія "таварна-матэрыяльныя каштоўнасці" (цыгарэты для кантрабанды праз мяжу?).
Беспілотнік адправілі на экспертызу, а ў дачыненні ўладальніка аўтамабіля распачалі адміністрацыйны працэс. Яму пагражае штраф. Як вядома, у памежнай зоне забаронена карыстацца беспілотнікамі, але кантрабандысты ідуць на рызыку, перакідваючы цыгарэты ў Літву. Да таго ж з нядаўняга часу ў РБ дазволена захоўваць і выкарыстоўваць беспілотнікі толькі арганізацыям і ІП.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.