У аварыі аўтобуса пад Віцебскам было 32 пацярпелых, у тым ліку 7 дзяцей
На месцы здарэння / t.me/pressmvd/
У аварыі турыстычнага аўтобуса пад Віцебскам было 32 пацярпелых, у тым ліку 7 дзяцей. Многія атрымалі меддапамогу на месцы — прыязджалі шэсць "хуткіх". 17 чалавек завезлі ў бальніцы абласнога цэнтра. У траўматалогію Віцебскай абласной бальніцы шпіталізаваная адна жанчына, яе стан сярэдняй ступені цяжкасці, удакладняе ў пятніцу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
ДТЗ адбылося ў чацвер каля 17:40 на 93-м кіламетры аўтадарогі М-8 (мяжа РФ — Віцебск — Гомель). Турыстычны аўтобус ехаў з Магілёва ў Санкт-Пецярбург, вёз на экскурсію паўсотні чалавек. Neoplan сутыкнуўся з аўтамабілем Nissan, які спыніўся на скрыжаванні для павароту налева. Ад удару аўтобус з'ехаў у правы кювет і перакуліўся на бок.
На месца аварыі прыязджаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.