У аварыі пад Чавусамі загінулі тры дзяўчыны
Аварыя пад Чавусамі / t.me/pressmvd
Уначы пад Чавусамі здарылася аварыя, у якой загінулі тры чалавекі, паведамляе прэс-служба МУС.
Трагедыя адбылася каля 3-й гадзіны ночы на скрыжаванні аб'язной дарогі райцэнтра. 25-гадовая кіроўца "Audi A4" не справілася з кіраваннем, з'ехала ў кювет, дзе машына ўдарылася ў прыдарожнае дрэва. Аўтамабіль загарэўся.
У аварыі загінулі кіроўца і дзве пасажыркі — адной 24, другой 19 гадоў. Выжыла толькі 22-гадовая пасажырка, якую выкінула з аўто, яе шпіталізавалі.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце аварыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.