У аварыі ў Чавускім раёне загінулі 2 жанчыны

На месцы аварыі

На месцы аварыі / t.me/pressmvd/

У аварыі ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці загінулі 2 чалавекі. Раніцай у панядзелак на аўтадарозе Р-122 пры выездзе з горада ў напрамку Чэрыкава сутыкнуліся тры легкавыя аўтамабілі. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель Fiat у нейкі момант не справілася з кіраваннем. У выніку легкавік апынуўся на паласе сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з рэйсавым аўтобусам МАЗ. Кіроўцы Toyota і Lada не паспелі спыніць машыны і таксама трапілі ў ДТЗ. 

Загінулі жанчыны — кіроўца і пасажыр аўтамабіля Fiat, паведамляе прэс-служба МУС. Аварыя адбылася падчас складаных умоў надвор'я.

У аварыі ў Чавускім раёне загінулі 2 жанчыны
У аварыі ў Чавускім раёне загінулі 2 жанчыны
У аварыі ў Чавускім раёне загінулі 2 жанчыны
У аварыі ў Чавускім раёне загінулі 2 жанчыны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі