У Бабруйску на пешаходным пераходзе збілі двух дзяцей
У момант здарэння святлафор не працаваў
У Бабруйску раніцай у чацвер адбылося ДТЗ на пешаходным пераходзе — пад коламі аўто апынуліся двое дзяцей. Хлопчыку 5 гадоў, дзяўчынцы — 6. Пра інцыдэнт расказалі ў МУС Беларусі.
Святлафор не працаваў, міргаў жоўты. Мама з двума дзецьмі пераходзіла вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Кіроўца Volkswagen не знізіў хуткасць і здзейсніў наезд на пешаходаў. Дзяцей забралі ў лякарню, каб абследаваць і ацаніць стан іх здароўя.
У ДАІ таксама нагадалі, што ў канцы навучальнага года ў Беларусі традыцыйна праводзіцца спецмерапрыемства "Увага — дзеці!". З 25 мая па 5 чэрвеня кіроўцы павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар і ў дзённы час.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.