У Бабруйску выратавалі жанчыну, якая ледзь не ўпала з акна шостага паверха
![Ад шпіталізацыі гаспадыня кватэры адмовілася](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/124.jpg.webp?itok=9C_UX6IE)
Ад шпіталізацыі гаспадыня кватэры адмовілася / mchs.gov.by
У Бабруйску ў чацвер выратавалі 75-гадовую жанчыну, якая ледзь не ўпала з акна шостага паверха. Прычынай здарэння ратавальнікі называюць "асабістую неасцярожнасць пры правядзенні ўборкі". Пенсіянерка хацела паправіць шторы на вокнах балкона, спатыкнулася і выпала з акна. Муж паспеў схапіць яе за руку. Разам з суседам ён утрымліваў жонку да прыезду ратавальнікаў, не даючы ёй упасці. З дапамогай аўталесвіцы яе выратавалі і перадалі медыкам. Аднак ад шпіталізацыі гаспадыня кватэры адмовілася, хаця і перажыла непрыемныя хвіліны.
![У Бабруйску выратавалі жанчыну, якая ледзь не ўпала з акна шостага паверха](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_5287410818381636848_y.jpg.webp?itok=b9aj8mzj)
![У Бабруйску выратавалі жанчыну, якая ледзь не ўпала з акна шостага паверха](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/123_26.jpg.webp?itok=YHrcXlYf)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.