У Баранавічах улады не дазволілі мітынг прадпрымальнікаў

У Баранавічах улады не дазволілі мітынг прадпрымальнікаў

Баранавіцкі гарвыканкам не даў дазвол на правядзенне мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў. З заяўкаў звяртаўся індывідуальны прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус. Мітынг працягласцю 1 гадзіну ён хацеў зладзіць 4 чэрвеня на Кааператыўным рынку горада.

Па словах Чарнавуса, якія перадае БелаПАН, меркавалася, што ў мітынгу прымуць удзел 200 чалавек. Гэта як мясцовыя прадпрымальнікі, так і іх калегі з Мінска, Гомеля, Барысава, Полацка. На мітынгу прадпрымальнікі хацелі абмеркаваць свае праблемы і запатрабаваць адмены ўказу № 222, які забараняе ім гандляваць таварамі лёгкай прамысловасці без сертыфіката Мытнага саюза.

Нагодай для адмовы Чарнавусу стала тое, што ён заявіў мітынг не ў вызначаным гарвыканкамам месцы — на пляцоўцы ў старым парку культуры і адпачынку. Але, кажа актывіст, і на дазволеным месцы чыноўнікі забараняюць усе акцыі пратэсту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі