У Баранавічах замест жывых вербаў пасадзілі штучныя пальмы
У Баранавічах каля гатэля “Гарызонт” архітэктары і горадабудаўнікі ўстанавілі штучныя пальмы. Раней на гэтым маляўнічым месцы раслі ўпадабаныя гараджанамі вербы.
Але сёлета ў верасні дрэвы спілавалі. Замест іх з’явіліся дзве пальмы: жоўтага і зялёнага колеру. Пальмы з электрычнай падсветкай. Плануецца, што ілюмінацыя будзе працаваць круглы год у цёмны час сутак. А ўлетку паміж пальмамі будзе ўключацца фантан.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы