У Баранавічах мужчыну затрымалі за цішотку з лагатыпам палка Каліноўскага
Полк Каліноўскага (былы батальён) набывае ўсё большую вядомасць у Беларусі / t.me/viasnanazirae/
У Баранавічах мясцовага жыхара затрымалі за цішотку з лагатыпам палка Каліноўскага. Пратакол склалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Далей быў суд і штраф — 740 рублёў. Цішотку канфіскавалі, піша @viasnanazirae.
Затрыманне адбылося яшчэ ў канцы красавіка, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Уначы мужчына быў у бары "Вуглі". Відаць, хтосьці пабачыў цішотку і выклікаў міліцыю.
Полк Каліноўскага другі год ваюе ва Украіне супраць расійскіх акупантаў. Падраздзяленне набывае ўсё большую вядомасць у Беларусі, пра што сведчаць самі сілавікі і прапагандысты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.